суббота, 20 мая 2017 г.

Другая частка здымкаў касцела Наісвяцейшай Тройцы

Як абяцаў - пакажу другую частку здымкаў драўлянага касцёлу які знаходзіцца каля вёскі Струбніца Мастоўскага раёну. Раней гэта месца належыла Ваўкавыскаму павету.


Калі вы маеце час і едзеце па дарозе Ваўкавыск-Пескі - то варта пабываць і паглядзець на гэты помнік. Акрамя гэтага ў самом касцеле ёсць цікавыя аўтэнтычныя скульптуры і калі добра папрасіць ксёндза, які жыве ў плебаніі пры касцелё - ён пакажа іх, а я пазнімаю іх пазней, на парафіяльнае свята.



Як і пры ўсіх старых храмах, каля касцёлу ёсць пахаванне людзей, якія дапамагалі будаваць яго, ці зрабілі іншы ўклад у развіццё парафіі. Тут пахаваны шэраг людзей з роду Біспінгаў, якія доўгі час валодалі землей. Калі прыйшлі камунякі частка Біспігаў з'ехала ў Еўропу, а частку закатавлі ў Сібіры. Пралетарыят вель не любіць багацейшых і, тым больш, разумнейшых за сябе. Усё ж, цікавыя былі людзі, будавалі храмы, бальніцы, школы і іншыя грамадскія ўстановы. Цяперашняя так званая эліта ўсё больш хоча хапнуць, ды будуя крамы і ляпаватыя асабістыя катэджы.






Волковыск-Струбница-Плебановцы
17.05.2017 г.

Комментариев нет:

Отправить комментарий