суббота, 10 декабря 2016 г.

Рускі мір за парогам

Нарэшце і дзяржаўныя кіроўцы разглядзелі пагрозу з боку так званага "рускага міру", пачалі варушыцца:

У Беларусі затрыманы яшчэ адзін аўтар расейскага інфармагенцтва «Regnum» – Сяргей Шыпценка. Пра гэта паведаміла ўласна старонка «Regnum».Раней Следчы камітэт заявіў аб распачацці крымінальнай справы супраць выкладчыка Беларускага дзяржуніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юрыя Паўлаўца і берасцейца Дзмітрыя Алімкіна, выпускніка Акадэміі кіравання. За арганізаванае распальванне нацыянальнай варожасці ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Паўлавец і Алімкін пад псеўданімамі публікаваліся на расейскіх парталах імперскай скіраванасці.
Гэты "старэйшы брат" ці "лепшы сябра" ужо не здавальняецца малочнымі войнамі, ці перакрыццём газавага вентыля. Раптам пачаўся імпарт "рускага міру" у Сінявокаю. Што нарабіў гэты так званы мір у суседскай Украіне мы добра ведаем. Каб за гэтым мірам не з'явіліся ў Мінску ветлівыя зяленыя чалавечкі...

Комментариев нет:

Отправить комментарий