пятница, 24 июня 2016 г.

Мсцібава: парафіяльнае свята

Вёсцы Мсцібава Ваўкавыскага раёну, дарэчы, вельмі пашанцавала і з духоўным, і з гістарычным мінулым. Мсцібаўская парафія св.Яна Хрысціцеля вядома з 1520 года, ёсць тут вялікі і прыгожы касцёл, які быў пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя.


24 чэрвеня лічыцца Днем нараджэння св.Яна Хрысціцеля, таму гэта самае вялікае свята для прыхаджан касцёлу. Менавіта сёння ў храме адбылося ўрачыстае набажэнства, на якое прыехаў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч.


Біскуп асвенціў новы алтар і адрамантаваны арган ў касцеле, правёў імшу і парафіяльны адпуст. У мяне атрымалася завітаць на свята і паздымаць мерапрыемства. Здымкі падзелены на две часткі і тут можна пабачыць першую частку.



Выкарыстанне здымкаў на іншых інтэрнэт-рэсурсах. асабліва на разнастойных залежных і незалежных СМІ, магчыма толькі па дамоўленасці з аўтарам гэтага блога праз старонку Кантакты.
































































Комментариев нет:

Отправить комментарий