суббота, 27 июня 2015 г.

Шавулічы: месца, дзе была вёска...

Даволі даўно не заносіла мяне ў Шавулічы, ведаў пра тое, што раённыя ўлады пачалі там нейкую рэканструкцыю, хацелася паглядзець і зрабіць пару здымкаў. Сёння спадобілася з'ездзіць туды.

Калі хто не ведае - менавіта на гэтым месцы знаходзілася вёска Шавулічы, якую спалілі фашысты, а больш за тры з паловай сотні жыхароў закатавалі.

Пад час невялічкай вандроўкі зрабіў некалькі здымкаў для асабістага архіву.

На гэтым месцы знаходзілася школа:


На гэтым месцы стаяла хата:

Комментариев нет:

Отправить комментарий