суббота, 11 апреля 2015 г.

Вялікая субота

Сёння праваслаўный ваўкавычане традыцыйна чэргамі пацягнуліся да царквы. Сонца безлітасна пакаралы тых, хто вышаў на вуліцу ў цёплым адзенні. Болей прасунутая моладзь ужо шпацыравала па гораду ў шортах і шлёпанцах.


Самы вялікі ажыятаж назіраўся у Альшымава, там як заўсёды была чарга. Храмы што знаходзіліся на вул.Леніна сабралі значна менш людзей.
Напісаў і зразумеў іронію... Касцёлы знаходзяцца на вуліцах Маркса і Кастрычніцкай, две царквы пабудованы на вул.Леніна і толькі адна адхілілася ад гэтага шэрагу...






Комментариев нет:

Отправить комментарий