суббота, 21 февраля 2015 г.

А ў нас сягоння масленка, масленка

Ваўкавычане сёння святкавалі Масленіцу. Свята адбылося на плошчы Леніна, дзе ўсталявалі сцэну, а дзядуля Ленін ганарліва адгарнуўся ад народу, здрадзіўшаму светлым ідэалам марксізма. Там жа былі ўсталёваны гандлёвыя кропкі, якія гандлявалі ўсім - ад рыбы да меду.

Людзей было не вельмі шмат, можа таму што было халодна, мусіць частка гараджан засталася ў хаце грэць бакі на канапе.


Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале. Вікі

Добра спяваў фальклёрны гурт са Слонімшчыны "Славяначка". Вельмі парадавала тое, што на фоне таго бруду які выліваюць на ўкраінскага суседа СМІ другога адыёзнага суседа, сланімчане спелі некалькі песень "за Украіну". 

Дачакацца часу, калі пачнуць паліць пудзіла зімы, не было магчымасці, таму фотахраналогія свята сёння не вельмі поўная.


















Комментариев нет:

Отправить комментарий